Беларуская граматыка для школ/Лекцыя 4
← Лекцыя 3 | Беларуская граматыка для школ Лекцыя 4 Аўтар: Браніслаў Тарашкевіч |
Лекцыя 5 → |
Лекцыя 4
[правіць]А. | Пакажы словы, што азначаюць назовы прадметаў:
ВЕРНЫ ПРЫЯЦЕЛЬ.
У аднаго селяніна быў вялікі сабака. Стаў ён стары і ўжо не мог вартаваць гаспадарскага дабра. Не хацелася селяніну дарма карміць сабаку. Вось ён узяў з сабой вяроўку і камень ды пацягнуў сабаку да ракі. Глядзіць на яго сабака разумнымі вачыма, быццам разумее, што думае гаспадар. Сеў гаспадар з сабакам ў човен, ад’ехаў ад берагу і стаў прывязваць камень сабацы да шыі. Пасьля устаў і піхнуў нагой сабаку ў ваду, ды з размаху й сам туды-ж уваліўся. §6. Слова, што азначае імя або назоў прадмету, называецца іменем прадметным, або прадметнікам, напрыклад: прыяцель, селянін, сабака, дабро, вяроўка, камень і г.д. |
Б. |
ВЕРНЫ ПРЫЯЦЕЛЬ (далейшы працяг).
Захліснула яго хваля, зусім ўжо пачаў тануць. Раптам чуе — нехта цягне яго. А гэта яго сабака. Камень адвязаўся, і ён кінуўся ратаваць свайго гаспадара. Схапіў зубамі за кашулю, выплыў зь ім да берагу і ледзь жывы расьцягнуўся на беразе. Заплакаў селянін, абняў сабаку, стала яму стыдна. Да самае сьмерці карміў і даглядаў ён вернага свайго прыяцеля.
|