Перайсці да зместу

Беларуская граматыка для школ/Лекцыя 6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лекцыя 5 Беларуская граматыка для школ
Лекцыя 6
Аўтар: Браніслаў Тарашкевіч
Лекцыя 7

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лекцыя 6

[правіць]
А.
  1. Ці гавораць, напрыклад, так: мая стол, твой кніжка, мая вакно, маё шапка?
  2. Як трэба сказаць у такіх разох?
  3. Як трэба сказаці: мой, мая ці маё пры такіх прадметах:
    брат, сват, конь, слонь, дуб, ясень, капыл, перанос?
    сястра, свацьця, лісіца, трава, ягада, восень, сякера, бяда?
    хлапчанё, цялё, малако, насеньне, долата, хараство?

§8. Мужчынскі, жаночы і ніякі род. Калі да прадметніка можна прыставіць мой, той, гэты, то такі прадметнік лічыцца мужчынскага роду, напрыклад: мой брат, той стол, гэты конь. Калі можна прыставіць мая, гэтая, тая, то прадметнік жаночага роду, напрыклад: мая сястра, тая гаспадыня, гэтая хата. Калі можна прыставіць маё, тваё, то прадметнік ніякага роду: маё хлапчанё, пяро, гора і г. д.

  1. Якая розьніца між такімі парамі слоў:
стол вол лямпа бяда вакно здарэньне  ?
сталы валы лямпы беды вокны здарэньні

§9. Прадметнік можа мець два лікі: адзіночны і множны. Калі прадметнік азначае адзін прадмет, то гэта адзіночны лік: стол, вол і г. д.; калі-ж болей, то гэта множны лік: сталы, валы і г. д.

Б. 1. Перапісаўшы, падчыркні прадметнікі і абазнач зьверху пачатковымі літарамі, якога яны рода (мужчынскі род — м. р.; жаночы род — ж .р.; ніякі род — н. р.).
У ВЫРАЙ.

Кончылася лета. Надышло лета. Пачынаюць ляцець птушкі ў вырай. Дарога ў вырай вельмі вялікая. Нашая ластавачка, напрыклад, пралятае дарогу да дзесяцёх тысяч міль. Шмат меншая дарога ў зязюлі і дразда. У гусей вырай недалёкі, а качак можна бачыць і ў зіму.

2. Перапісаўшы, падчыркні прадметнікі і абазнач зверху, якога яны ліку (адзіночны лік — адз. л.; множны лік — мн. л.):

(Працяг). Якім птушкам трэбы далёка ляцець, тыя першыя зьбіраюцца ляцець. У пачатку восені яны ўжо ўсе павылятаюць. Астаюцца толькі: вароны, галкі, вераб’і, дзятлы ды яшчэ колькі лясных птушак.

Чаму адні птушкі пакідаюць нас на зіму, а іншыя застаюцца? Кажуць, холаду баяцца. Але-ж вароны, вераб’і і дзятлы ўсё роўна птушкі, а вось зімуюць у нас. Ня холад, а голад гоніць ад нас нашых птушак.