Беларуская граматыка для школ/Лекцыя 3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лекцыя 2 Беларуская граматыка для школ
Лекцыя 3
Аўтар: Браніслаў Тарашкевіч
Лекцыя 4

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лекцыя 3[правіць]

А.
  1. Аб чым гаворыцца ў папярэдняй лекцыі?
  2. Як вас завуць па імені па прозьвішчу?
  3. Ці ваша імя і вы самі гэта тое самае?
  4. Ці вы складаецеся з гукаў, літараў?
  5. Ці ваша імя і прозьвішча маюць цела?
  6. Якая розьніца паміж намі і нашымі імёнамі, прозьвішчамі?

§4. Мы самі і нашыя імёны і прозьвішчы гэта зусім розныя рэчы. Мы жывём, ходзім, думаем, працуем. Імя і прозьвішча — гэта толькі назоў. Калі мы іх скажам, то гэта будзе сказанае слова, гук, што пераймаецца слухам; калі-ж мы іх напішам, то гэта будзе пісанае слова, літары, што пераймаюцца зрокам.

  1. Ці прадметы неажыўленыя маюць свае назовы?
  2. Якія бачыш перад сабой прадметы, і як яны называюцца?
  3. Сонца грэе, васілёк пахне, цукар салодкі, а іхныя назовы ці грэюць, ці пахнуць, ці салодкія?
  4. Ці асаблівасьці прадметаў маюць свае назовы?

§5. Прадметы неажыўленыя маюць свае назовы: сонца, цукар, стол, кніжка і падоб. Асаблівасьці прадметаў маюць таксама свае назовы, напрыклад:

грэе, пахне, саладзее, ламаецца
цёплы, пахкі, салодкі, ломкі.
Б. Перапісаўшы, падчыркні назовы прадметаў простай рыскай (_______), неажыўленыя пакручастай (~~~~~~).

Горы рэдка стаяць паасобку. Яны цягнуцца доўгімі хрыбцінамі то вышэй, то ніжэй. Паміж гор ляжаць далы, чарнеюць правалы. Густыя туманы поўзаюць па вузкіх горных праходах. Горы часта закрыты тучамі, і толькі ў ясныя дні здалёку віднеюцца сваімі сьнегавымі белымі верхалінамі.

Шмат рэк пачынаецца ад сьнягоў, каторыя растайваюць у горах. Яны ця-куць у ніз гаманлівымі ручаямі й вадаспадамі. Па дарозе падмываюць груды лёду й сьнегу, каторыя часам абвальваюцца ды засыпаюць цэлыя вёскі.