Перайсці да зместу

Беларуская граматыка для школ/Лекцыя 2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лекцыя 1 Беларуская граматыка для школ
Лекцыя 2
Аўтар: Браніслаў Тарашкевіч
Лекцыя 3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лекцыя 2

[правіць]
А.
  1. Якое слова абазначае прадмет у такім сказе: вострая каса зламалася?
  2. Што тут сказана аб касе?
  3. Назаві колькі прадметаў, што знаходзяцца ў хаце, на вуліцы, у полі.
  4. Што маюць супольнага вось такія прадметы:
а) малако

сьнег
цукар

б) вугальле

чарніла
сажа

в) клубок

яблык
яйко

г) алей

вада
квас

д) сонца

месяц
лямпа

е) камень

мур
косьць

ж) нож

каса
брытва

з) шпілька

шыла
штык

і) сьнег

лёд

к) агонь

сонца

л) цукар

мёд

м) пук

сена

  1. Што супольнага маюць чалавек, жывеліна й расьціна? Ці яны кормяцца, растуць, паміраюць разам?

§2. Асаблівасьці прадметаў. Усе, што можам заўважыць у прадметах і што можам аб іх сказаць, гэта — асаблівасьці прадметаў, напрыклад: востры, белы, чорны, круглы; сядзіць, ляціць, свеціць, грэе, колецца і г.д.

§3. Ажыўленыя і неажыўленыя прадметы. Да ажыўленых прадметаў залічаем людзей, жывёліну і расьціну; да неажыўленых — рэчы і з’явішчы. Чалавек, дзяўчына, конь, курапатка; дуб, васілек, грыб — гэта прадметы ажыўленыя. Рэчы, як стол, кніжка; з’явішчы, як дождж, бура, маланка — прадметы неажыўленыя.

Б.
  1. Перапісаўшы, падчыркні словы, што азначаюць асаблівасьці прадметаў:
Дажджавая вада нясмачная. Селета год ураджайны. Маленькі Сьцепка чытае цікавую кніжку. Моцна сьпіць шырокая рака. Ужо і халодная восень прышла. Золата і ў попеле відаць. Абміраюць на зіму і вужакі, і жабы, і яшчаркі. Дудар дудару дарма грае. Адзін хлеб прыедліў.
  1. Перапісаўшы, падчыркні прадметы ажыўленыя простай рыскай (_______), неажыўленыя пакручастай (~~~~~~).
НА ПРАДВЕСЬНЕ.

Рушыўся сьнег. Зашумела вада. Раскаваліся рэкі ад лёду. Лынула вон зімавая вада. Сонца прыносіць цяпло і пагоду. Шумныя песьні іграюць лясы. Зморана трушанкай у хлявох адзываецца рыкам скацінка. Конікі ў стайнях іржаць пры жлабох. Бацян праляцеў над адрынкай. Будзіцца посьле зімовага сну па хацінках люд працавіты; скоранька цягне саху, барану, глядзіць — шыны на колах ці зьбіты.