Перайсці да зместу

Беларуская граматыка для школ/Лекцыя 1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Прадмова Беларуская граматыка для школ
Лекцыя 1
Аўтар: Браніслаў Тарашкевіч
Лекцыя 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Лекцыя 1

[правіць]
А.
  1. Нашто нам служаць зрок, слух, смак, вошчуп?
  2. Якімі часьцямі цела мы бачым, чуем, нюхаем, смакуем, ашчупваем?
  3. Што мы распазнаём зрокам, слухам, нюхам, смакам, вошчупам?

§1. Знадворныя пачуцьці, прадмет. Зрок, слух, нюх, смак і вошчуп даюць распазнаць, што нас акружае з надворнага сьвету.
Зрок, слух, нюх, смак, вошчуп называюцца знадворнымі пачуцьцямі.
Усё, што падпадае пад зрок, слух, нюх, смак і вошчуп, называем прадметамі. Напрыклад: чалавек, конь, дуб, выстрал, запах, салодкасьць, цяжар.

УВАГА*. Прадметам лічым ня толькі тое, што беспасрэдна падпадае пад знадворнае пачуцьцё, але і ўсё тое, што можа быць прадметам увагі нашага розуму, калі аб гэтым гаворым, як аб прадмеце, напр.: асаблівасьць, думка, дабрата і пад. Прадметы знадворных пачуцьцёў называюцца прадметамі пачуцьцёвымі. Прадметы нашай думкі, розуму называем прадметамі разумовымі.

Б.
  1. Сколькі маеш знадворных пачуцьцёў і якія?
  2. Назаві па аднаму прадмету на кожнае пачуцьцё.
  3. Сьпісаўшы, падчыркні словы, што азначаюць прадметы.
КАБЗАР

Ой вецер шуміць, ой вецер гудзе, а цераз поле чалавек ідзе! Ой полем ідзе і штось ён нясе, і хлопец яго за руку вядзе. Ой праз поле хлопец старца за руку вядзе! Які гэта старац з хлопцам ідзе? То кабзар ідзе і кобзу нясе, а хлопец за руку к вёсцы вядзе. У вёску прыйшоў, на прызбу сеў і ціха людзём сьпяванку запеў. Укруг людзі стаяць, на старца глядзяць, бо да душы бедным людзям запеў. Галавою добрым людзём кіўне, грудку старую шырока надзьме, у струны утне, слова дабярэ і песьню старую сьвету пяе.

(К. Каганец)