Перайсці да зместу

Беларускае жыцьцё (1919)/1920/3/Я кахаў…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я кахаў…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1920 год
Крыніца: Беларускае Жыцьцё. — 9 лютага 1920. — №3 (25); бач. 11
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я кахаў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я КАХАЎ

Я кахаў… Ах, калісьці даўно я кахаў!
Аж тагды, калі моладасьць зьяла ў вачох,
Калі гора і смутку я, дужы, не знаў
І адвага кіпела ў грудзёх, —
Шчэ тагды, аж тады я кахаў!..

Але зьбег і загінуў, як мара, той час:
Пагубляў я ўсе радасьці год маладых
І жыцьцё, і сябе праклінаю ня раз…
А цяпер, як у небе пас зор залатых,
На шляху маім сьвеціць той час.

Ул. Ж.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.