А ў бары, бары
Тры дарожанькі.
Гэй, гэй, гэй, тры дарожанькі!
Тудой шоў жаўнер
Наш прыгожанькі.
Гэй, гэй, гэй, наш прыгожанькі!
Стаў, глядзіць жаўнер,
Сумняваецца.
Гэй, гэй, гэй, сумняваецца!
Па якой пайсьці,
Надумляецца.
Гэй, гэй, гэй, надумляецца!
Па аднэй пайсьці—
Не пашэнціцца.
Гэй, гэй, гэй, не пашэнціцца!
Завядзе на ўсход,
Скуль ня вернецца.
Гэй, гэй, гэй, скуль ня вернецца!
Па другой пайсьці—
Абняволіцца.
Гэй, гэй, гэй, абняволіцца!
Бо ў заходні бок
Шлях той коціцца.
Гэй, гэй, гэй, шлях той коціцца!
Выбіраў жаўнер
Трэцьцю сьцежаньку.
Гэй, гэй, гэй, трэцьцю сьцежаньку!
Бо вяла яна
Ў родну межаньку.
Гэй, гэй, гэй, ў родну межаньку!
І запеў жаўнер
Той прыгожанькі.
Гэй, гэй, гэй, той прыгожанькі!
А ў бары, бары
Тры дарожанькі.
Гэй, гэй, гэй, тры дарожанькі!
|