Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Ня тужы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Маё жыцьцё Ня тужы
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Думкі аб вясьне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не тужы… (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЯ ТУЖЫ…

Ня тужы, бядача,
Што сямейка плача,
Стогне, уздыхае,
Што шмат гора мае…

Гора яе душыць,
Гора яе сушыць.

Ня тужы, гаротны!
З хвіляй пералётнай
Гэта ўсё праміне,
Ў вечнасьці загіне,

Прахам ад нас пойдзе,
І мы шчасьце знойдзем!

Эх, тагды ў нас, браце,
Болей сілы хваце
Для змаганьня з злою
Крыўдай і нудою!

1912 г.