Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Нядольны сьпеў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бяссонная ноч Нядольны сьпеў
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Безьзямельнік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нядольны сьпеў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЯДОЛЬНЫ СЬПЕЎ.

Я чуў, як нядоляю ліра зьвінела
І зыкі нясьліся ад ёй чарадой.
І сэрца давіла мне нейкай нудой
І цела ад гора маё камянела.

Граў лірнік убогі, маліўся ён небу,
Зьвяртаў свае вочы к людзям;
Прыціснуўшы ліру к халодным грудзям,
Як ласкі вялікай, прасіў кусок хлеба;

А вецер сіберны шалеў і круціўся
І рэзаўся ў дзіркі яго зіпуна,
І мерзнулі рукі, хлусіла струна,
А ён ўсё ласкава прасіў і маліўся.

Эх, лірнік, і ліра, і мольбы і крыкі!..
Калі аддыхнеце ад сьлёз і бяды
І скінеце цяжар вялікай жуды,
Каб шчасьце спаткаці пад сьпеў і музыку?

1913 г.