Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Бяссонная ноч

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жыцьцё Бяссонная ноч
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Нядольны сьпеў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бяссонная ноч.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЯССОННАЯ НОЧ.

На сьцяне гадзіньнік б‘е,
А ў запечку точыць шашаль;
Мае грудзі душыць кашаль
І заснуці не дае.

Праз вакно ка мне глядзіць
Месяц белы, серабрысты,
Асьвятляе ўсё дачыста,
Каб мяне разьвесяліць.

Не замкнуць на сон мне воч…
Выйду, сяду на прасторы…
Мараў ясныя узоры
Хай сатчэ вось гэта ноч…

Капыль, 1921 г.