Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Новаму году

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да салавейкі Новаму году
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
На сьмерць брата
Іншыя публікацыі гэтага твора: Новаму году (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОВАМУ ГОДУ.

З яснымі агнямі, з зычнай песьняй волі
Мы цябе чакалі з шчасьцем, Новы Год!
Год стары памершы, хай памрэ нядоля,
Хай жыве працоўны родны наш народ!

Ў барацьбе за шчасьце мы нямала стрэлі
Гора, страшнай мукі, сьлёз і перашкод,
Шляхі замяталі да жыцьця мяцелі, —
Ўсё бадзёры духам вытрымаў народ…

Ўсюды на абшары чырванеюць сьцягі,
Асьвятляюць сьцежкі, як вясной — усход…
І прыгожай сталі родныя сярмягі —
Хоча жыць край родны і яго народ.

Разам з песьняй льецца ад душы жаданьне,
Каб пазнаў братэрску згоду ўвесь народ;
Мусіш яго споўніць на зары сьвітаньня
Ты, доўгачаканы, з шчасьцем Новы Год!

Гэй, ня моўкні, песьня, грайце зычна, струны,
І вітайце згодна гэты Новы Год;
Ўжо прастор вабраўся ў шоўкавыя ўруны
І нясе жаданы ніва нам прыплод.

Не абойдуць краем нашы нас спадзевы,
Бо абоймаў братніх жджэ увесь народ,
І сальюцца скора у адзін ўсе сьпевы —
Толькі ты дай шчасьця ў жыцьці, Новы Год!

1922 г.