Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Да салавейкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ніве Да салавейкі
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Новаму году
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да салавейкі (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДА САЛАВЕЙКІ.

Сьпей, салавейка, ты песьню вясёлую,
Сьпей, каб прачнулася сэрца маё,
Ласкай напоўні ты грудзі мне кволыя,
Сьпей мне пра жыцьце сваё.

Зычна тагды я з табою заліўшыся
Будзем сьпяваць мы пра радасьці дзён,
Так запяём мы, каб лес ўзварушыўшыся,
Рэхам адзваўся, як звон.

Мы зацікавім і сонца за хмарамі,
Вылунуць слухаць і зоры ўсе нас;
Я, апрануўшыся новымі чарамі,
Выйду страчаць лепшы час.

Сьпей, салавейка, мне песьню вясёлую,
Песьні я гэтай чакаю душой,
Морам ўздымаюцца грудзі ўжо кволыя:
Хочацца песьні паслухаць тваёй…

1913 г.