Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Мне хочацца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ад шумаў гарадзкіх Мне хочацца
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Дзе акорды
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мне хочацца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МНЕ ХОЧАЦЦА…

Мне хочацца сонца паўднёвага ласкі,
Мне хочацца сонца паўднёвага чар,
Мне хочацца паху раскветшае краскі,
Мне хочацца зьдзейсьненьня мар…
Загэтым ўзбуджаю я ў сэрцы грымоты,
Загэтым ўзбуджаю я сонасьць душы;
Загэтым я рвуся маланкай ў высоты,
Загэтым цураюсь спакою, цішы…
Пачуцьці-трывога — мая навальніца,
Пачуцьці-імкненьне — дух творчы расы,
Пачуцьці-зьдзяйсьненьне, то — шчасьця крыніца,
Пачуцьці-паўднёвасьць — жыцьцёвасьць красы…

Менск, 1923 г.