Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Дзе акорды

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мне хочацца Дзе акорды
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Эх-бы ў поле
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзе акорды…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЕ АКОРДЫ…

Дзе акорды струн жывыя?…
Дзе ты, радасьць, шчасьце, дзе?
Сэрца стрэлы агнявыя,
Як маланкі веснавыя,
Вырываюцца з грудзей…
І лятаюць, рэжуць хмары,
Просяць сонца і красы;
Разьбіваюць толькі мары
Грому моцныя удары…
Жыватворчае расы
Я чакаю, спадзяюся…
Верыць хочацца так мне,
Што скрозь сьлёзы аж сьмяюся:
Вось, здаецца, вось — нап‘юся…
Прасынаюся у сьне…
А ўсё іх не дачакацца —
І жыцьцё і радасьць — сон;
Роі мар у ім раяцца —
Шчасьце, радасьць толькі сьняцца
І фальшывіць струнны звон…

Менск, 1923 г.