Перайсці да зместу

Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Ад шумаў гарадзкіх

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Усё шыраць дні Ад шумаў гарадзкіх
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Мне хочацца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ад шумаў гарадзкіх…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АД ШУМАЎ ГАРАДЗКІХ.

Ад шумаў гарадзкіх і ад сталёвых звонаў
Шукаю я часамі забыцьця, —
Хачу, хачу зьмяніць я іх на шум зялёны, —
Каб новы водгук пачуцьця,

Маю напоўніўшы істоту і жаданьні,
Бадзёрасьць духу ўскалыхнуў
І разам з сонечным праменістым зіяньнем
Надзею новую шапнуў…

І вось тады ўстаю я пазаранкам,
Іду туды, дзе вуліцы, муры
Канчаюць свой рубеж, а там — лясы, палянкі…
І шэпчуцца збажынныя дары

Скрозь змрочны цень, радзеючы ад раньня…
Зачырванеецца усход-краса,
І душу ўскалыхне птушынае сьпяваньне,
І цела асьвяжыць маё раса.

На рубе двух міроў: між горадам, палеткам
Люблю я думкаю лятаць,
Каб быць красы тварцом, яе тварэньня сьведкам
І кволы дух душы ўзбуджаць…

Менск, 1923 г.