Барвенак (1924)/Трывогі і надзеі/Эх-бы ў поле

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзе акорды Эх-бы ў поле
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
⁂ (Посьле ўчарашняй)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Эх бы ў поле…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЭХ-БЫ Ў ПОЛЕ…

Эх-бы ў поле, на прывольле
Выйсьці з вуліц гарадзкіх;
Нібы зоры там куколі,
Нібы вочы — васількі…

Там прыгожа… Пахне збожжа,
Сьпелым коласам зьвініць,
А тут стук душу трывожыць
Ды пыл хоча асьляпіць.

Завірушна, надта душна;
Як чарон нагрэты — брук,
А там колас — друг паслушны —
З ласкай горнецца да рук,

Для спатканьня, прывітаньня
Бае байкі, шэпча быль;
Я бы выйшаў ў поле з раньня,
Ды да поля многа міль…

Менск, 1923 г.