Нек шчупак,
Лебедзь і Рак
Гружоны воз цягнуць ўзяліся,
І разам ўтрох ў яго ўпрагліся.
І вось працуюць з сіл усіх,
Аж градам пот ільецца з іх.
Так: Лебедзь ўверх у неба рвецца,
Цягне ў возера Шчупак,
А бедны Рак —
Дык аж пыхціць, узад ўсё пнецца.
Для іх запражкі
Вось не здаваўся надта цяжкі,
Дый кожны з іх вельмі стараўся,
А воз на месцы заставаўся.
У чым тут справа, што і як,
Гдзе віна — судзіць ня нам,
Ды вось аднак—
Той воз дагэтуль стаіць там.
Калі няма ніякай згоды,
Між сябраў нат аднэй пароды,
Ня пойдзе справа іх на лад
Ані ўперад ані ўзад;
І хай зрабіць яе ня штука —
Ня дзела выйдзе — толькі мука!