Перайсці да зместу

Байкі, гумар, сатыра/Байкі/Рада па упартых

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Конь і сабака Рада па упартых
Байка
Аўтар: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
1928 год
Сяброўская згода

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Рада на ўпартых.

Праз мост на Нёмне ці Вяльлі—
Асла адновячы вялі.

Асёл — як ведама усім—
Вельмі ўпартая скаціна.

З ім —
Бы з той благой жанчынай,
Калі нечага упрэцца,
Ніхто ладу не даб’ецца.

Дык вось і тут. Асёл спачатку
З гаспадаром быў у парадку:

Ішоў за ім спакойна, ціха,
Аж да паловы мосту. А тут —
Якоесь ўлезла яму ліха,

Упёрся і капут:
Бы ўрос у мост нагамі,
Стаіць ды хляпае вушамі!

Напрасна гаспадар хлапоча:
То ласкай просіць, то зноў лае
То пугай плясьне — той нядбае,
І з месца скрануцца ня хоча!

Гледзячы, як гаспадар з ім б'ецца,
Прахожы аж за брух бярэцца,
І з рогатам даз ўсяк раду:
Той—„цягні“—другі —„пхні з-заду“!

Аднак-жа, ўсё выходзіць дрэнь:
Асёл здубеў, стаіць, бы пень.

Урэшце неякі прахожы
Кажа: „Тутка не паможа,
Ані біцьцё, ні папіханьне,
Іншае тут трэ’ стараньне.

Упартасьць каб асла зламіць,
Трэба фартэлю ўжыць;

Ён дурны, хоць і ўпарты,
Дагэтуль строіць з вамі жарты,
Паказвае свой тым задор,
Што робіць ўсё наперакор.

Дык вось, асла ісьці каб змусіць
Далей праз мост,
Яго узад цягнеце вы за хвост.

Яго напэўна гэта скусіць
І, каб на злосьць вам зноў зрабіць —
жыва ўперад пабяжыць“.


Гаспадар галоў чухнуў,
За хвост халіўся, пацягнуў.

Асёл зірнуў,
Вушамі стрыгануў,
Уперад з усіх ног пусьціўся,
Аж пыл стаўпом з-пад ног круціўся…

І гаспадар не аглянуўся,
Як мост ў іх з-заду апынуўся.—


Добра і ўпартых за нос водзяць,
Калі ў іх глупоце саюзьніка знаходзяць.