Перайсці да зместу

Байкі, гумар, сатыра/Байкі/Оўцы і сабакі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аслы на Парнасе Оўцы і сабакі
Байка
Аўтар: Іван Крылоў
1928 год
Арыгінальная назва: Овцы и собаки
Пераклад: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Асёл
Іншыя публікацыі гэтага твора: Оўцы і сабакі (Крылоў/Друцкі-Падбярэскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Оўцы і сабакі.

Пры стадзе неякім авец,
Каб ратаваць іх ад ваўкоў,
Што стада крыўдзілі ў канец —
Прыставілі сабак за старажоў.

Аднак, сабакі — хоць старалісь, —
Ваўкоў напады ня спынялісь.

Тады,
Сабраўшыся гаспадары,
Разгледзіўшы ўсю гэту справу,
Рашылі павялічыць псоў араву.

Што-ж не памагло і гэта!
І вось яшчэ ў палове лета,
Псоў набралося столькі, наканец,
Колькі у стадзе тым было авец.

Ваўкі чапаць ужо авец ня сьмелі.
Здавалася-б: ну, оўцы уцалелі!

Аднак,
Зусім ня вышла так…

Бо-ж старажом трэ’ есьць і піць,
Ня з пэнсіі-ж аднэй ім жыць?

І вось — сьпярша яны абстрыглі з оўцаў шэрсьць,
Далей — па жэраб’ю з іх скуркі паляцелі;
А там — засталася авечак штук пяць-шэсьць,
Ды й тых ў канцы сабакі зьелі!…

Кепска, калі ёсьць зашмат апякуноў:
Дзе нянек сем — там дзеці без галоў…