Астры
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Астры Верш Аўтар: Олесь 1912 Пераклад: Максім Багдановіч Крыніца: http://rv-blr.com/literature/2693#368 |
У поўначы астры ў саду расьцьвілі,
Убраліся ў росы, вянкі заплялі
І сталі ружовага ранку чакаць,
Ў вясёлку колёраў жыцьцё убіраць.
І марылі астры ў цудоўнаму сьне
Аб зёлках шаўкоўных, аб сонечным дне.
І казачны край падымаўся зь іх сна,
Дзе кветы ня вянуць, дзе вечна вясна…
Так марылі ў шэрую восень яны,
Так марылі астры і ждалі вясны.
А ранак спаткаў іх халодным дажджом,
І вецер стагнаў у саду за кустом.
І ўбачылі астры, што ўкруг іх — турма,
Убачылі астры, што жыць ім — дарма,
І ўмерлі яны. Але тут, як на сьмех,
Паднялася сонца, цалуючы ўсех.
(1912)