Перайсці да зместу

Вянок (1914)/Старая Спадчына/Астры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З Олеся Астры
Верш
Аўтар: Аляксандр Алесь
1914 год
Арыгінальная назва: Айстри
Пераклад: Максім Багдановіч
У вёсцы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Астры (Алесь/Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АСТРЫ.

У поўначы астры ў саду расцьвілі,
Убраліся ў росы, вянкі заплялі,
І сталі ружоваго ранку чэкаць,
Ў вясёлку колёраў жыцьцё убіраць.
І марылі астры ў цудоўнаму сьне
Аб зёлках шаўкоўных, аб соўнечным дне,
І казачны край падыймаўся з іх сна
Дзе кветы не вянуць, дзе вечна весна…
Так марылі ў шэрую восень яны,
Так марылі астры і ждалі вясны.
А ранак спаткаў іх халодным дажджом,
І вецер стагнаў у саду за кустом.
І ўбачылі астры, што ўкруг іх—турма,
Убачылі астры, што жыць ім—дарма.
І ўмерлі яны. Але тут як на сьмех
Паднялося сонца, цалуючы ўсех.