Перайсці да зместу

Аматарскі Зборнік (1929)/Чыста, гладка, як па лёдзе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Плады прасьветы Чыста, гладка, як па лёдзе
Верш
Аўтар: Я. Дамарослы
1929 год
Лявонавы ўздохі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧЫСТА, ГЛАДКА, ЯК ПА ЛЁДЗЕ.

Бы той пырнік у гародзе,
Разьвялося ў нашым родзе,
Каб украсьці што, дый годзе!
А ў паноў толькі зірні.
Там ледзь толькі дэфраўданты,
Сьпевакі, ды музыканты,
Ўсе вучоныя і франты,
А каб красьці — ані-ні.

Грыміць ўсюдых з рэстаўрацый,
А там грошы з дэфраўдацый,
З нагарод, з рэнумэрацый,
Плывуць толькі і плывуць!
Хоць нам хлеба недастатак,
Зато году ўжо пачатак,
А трынаццаты дадатак —
На наступны год дадуць.

К нам культура па дарозе,
Ў саламяным едзе возе;
Паслы ў Сойме і ў вастрозе;
Вязьня мая ўсякі дом.
Ўсюды модныя салёпы,
І жабрацтва ў нас на копы,
І праступнікам „урлёпы“
Паўгадовыя даём.

Грошай мы ня пазычаем,
І ўжо Цара свайго маям,
І „Крыніцы“ ня чытаям,
Чужых фірм ня хочам знаць!
Чыста, гладка як па лёдзе,
Бальшавізм ўсюды ў модзе,
І падаткі ў гэтым годзе,
З каміноў будзем даваць.

Хоць замоклі ў нас загоны,
Зато золата на тоны
Мы купляям, і мільёны
Як па масьле йдуць у нас!
Сваё маям выстарчаньне,
Й карнавальнае гульляньне,
Мы ўсё выпаўніць у стане,
Хоць кароткі маям час.

Балівія з Парагваям,
Штурханцы тычуць наўзаям,
Ліга ведамым звычаям,
Рэфэраты ўсьцяж вядзе.
Кулак Стрэзэман зьбівая,
Літва Вільна ўсьцяж чакая,
Тарыф почта падымая,
Дарагоўля аж гудзе.