Перайсці да зместу

Аматарскі Зборнік (1929)/Лявонавы ўздохі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чыста, гладка, як па лёдзе Лявонавы ўздохі
Верш
Аўтар: Я. Дамарослы
1929 год
Ўсякаму сваё

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЯВОНАВЫ ЎЗДОХІ.

Жаба балотня, як лета настаня,
Па купью скача і па сенажаці,
Хто-ш ёй бароніць, гэтага скаканьня
, Скача як хоча, і як ёй прышлося.
Мая прыгожу зялёненьку скуру.
Эх, каб здаецца, мець яе натуру!
Спортсмэнам быў-бы я можа.
Божа.....Божа.....

Цялё перастае раставіць ногі,
Задзярэ галоў і вылупіць вочы,
Й мыкня гэтак, пасярод дарогі:
Слухайся людзі, калі хто ахвочы,
Покі ня пойдзя у сваю кануру.
Эх, каб здаецца, мець яго натуру!
Сьпеваком быў-бы я можа.
Божа.....Божа.....

Груган як бачыць курыцу ў гародзе,
Зрэнькі наставіць — бо, ўжо так вядзяцца
Ад самых продкоў, ў гругановым родзе,
Каб толькі дзерці, дзе што пападзецца.
Ўпадзе бы куля, і дзярэ ёй скуру —
Эх, каб здаецца, мець яго натуру!
Лекарам быў-бы я можа.
Божа.....Божа.....

Сабаццы часам, хоць і дастанецца,
Калі на дзеда з торбай нападзе.
Зато пан лашчыць і усё мінецца,
Боль і зьневага раптам прападзе,
Што аж забрэша, здаволены здуру.
Эх, каб здаецца, мець яго натуру!
Ў газэты пісаў-бы я можа.
Божа.....Божа.....

Сьвіньня у гародзе, мае досыць волі:
Рыяцца у бульбі, ідзе пасьля ў грады.
Там напасецца, усяго даволі,
І не зважая, хто ня будзе рады.
Хоць хто й пачэша часамі ёй скуру —
Эх, каб здадцца, мець яе натуру.
Паслом быў-бы я можа.
Божа.....Божа.....

Індык надзьмецца, бы турэцкі паша:
Крыльля распусьціць; сам бы патароча;
А фігурыста-ж! так бы Ліга наша:
Шолах пачуя, зараз забалбоча,
А колькі-ж пыхі! хоць балбоча здуру.
Эх, каб здаецца, мець яго натуру!
У Лугане сядзеў-бы я можа.
Божа.....Божа.....