Перайсці да зместу

Аматарскі Зборнік (1929)/Плады прасьветы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Недасьпевана песьня Плады прасьветы
Верш
Аўтар: Я. Дамарослы
1929 год
Чыста, гладка, як па лёдзе

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЛАДЫ ПРАСЬВЕТЫ.

З кожным днём у нас поступ ідзе,
І што раз мы вумнея й вумнея,
І прасьвета між намі цьвіце,
З кожным днём ўсё сільнея й сільнея…
Ды відаць лёс нам выпаў такі;
Дзе ні гляняш манера знаёма —
Эх, і колькі-ж жулья ў нас, браткі!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Гэты вечна не плаціць даўгоў;
Той махлярством жыцьцё пражывая;
Той за грош утапіць вас гатоў;
Той чужым, бы сваім карыстая;
Той таварыша ў змоўлены час,
Прадае за вуглом пакрыёма —
Эх, і колькі ж жулья паміж нас!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Той за грошы дастаўшы „дыплём“,
Безсумленна людзей абірая,
На нешчасьці на горы людзком,
Сабе роскаш і сыць набывае;
Той за бэзцэн набыўшы гнілья,
Ім таргуя у „краме“ і дома —
Эх, і колькі-ж між намі жулья!
І ня простых ўсё, братку, вядома.

Гэты жончыну чэсьць прадае,
Каб на службе дастаць павышэньне;
Той здрадзецка сакрэт выдае;
Той к махлярству шукая здарэньня;
Той крычыць: альба ён, альба я?
А дваім, жыць на сьвеце нам цесна —
Эх, і колькі-ж між намі жулья!
А жывём мы, здаецца ўсе чэсна.

Гэты ціха бы злодзей крадзе,
І зладзействам хварэя на пана;
Той працэсы заводзіць у судзе,
А той пьянствуе ў кнайпе да рана,
Хоць галодная мерзьня сямья,
І на‘т сесьці няма на чым дома —
Эх, і колькі-ж між намі жулья!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Гэты зьвёўшы суседа дачку,
Напладзіўшы дзяцей пакідая;
Гэты бачыць што ёсьць на руку,
Жонку брату свайму адбівая;
Той з каханкай ў змоўляны час,
Вядзе баль, сямью кінуўшы дома
Эх, і колькі-ж жулья паміж нас!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Гэты лісім віляя хвастом;
Той праз карты шукая нажывы;
Гэты паліць уласны свой дом;
А той сьведка за грошы ілжывы;
Той лісьлівы, а ў сэрцы зьмея,
Эх, і колькі-ж між намі жулья!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Ўсякі сьцежкай адною ідзе,
Каб было што заціснуць у жмені,
А паём, хай трава ня расьце,
І пахлебства манера знаёма —
Бы напоўніць свае ледзь кішэні;
Той крычыць: патрыот гэта я!
Рэшта ўсё машкара ледзь зьнікома —
Эх, і колькі-ж між намі жулья!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Дэфраўдацый хоць грэблі гаці,
Але „злодзей“ назваць, дык нікога —
Мужыку-ж аглабельку ўкрадзі,
Дык зладзейска чакая дарога
Усе крадуць, што аж стогня зямля,
Аж цябе забірае аскома —
Эх, і колькі ж між намі жулья!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Той паслом зноў у Сойме сядзіць,
Прадстаўляючы важну фігуру,
Хоць чужым сваю гаць загаціць,
Мая склонную надта натуру,
І сумленнасьці людзкай судзьдзя,
Сваю збруджану кінуўшы дома —
Эх, і колькі-ж між намі жулья!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

Ў цябе грош хто пачуе які,
Хоць да раны кладзі; а спаткая,
Лістам сьцеляцца, добры такі,
А пазыч, дык усё прападая
І, абходзіць цябе ўжо здаля,
А прыдзі, дык немашака дома
Эх, і колькі-ж між намі жулья!
І ня з простых ўсё, братку, вядома.

І так дзе чалавеча ня глянь,
Ўсюды подступы, хітрасьці, здрады,
А зладзейства віруя бы здань —
Пражылі людзі дзень, дык і рады!
За то баляў — аж неба гудзе,
Ўсе весяляцца мерам у раю;
Ма быць болей няма так нідзе,
Як у нашым „прасьвечаным“ краю.