Перайсці да зместу

Старонка:Рудзін Дваранскае гняздо 1935.pdf/30: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
VasyaRogov (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Gleb Leo (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Змест старонкі (уключаецца):Змест старонкі (уключаецца):
Радок 7: Радок 7:


Ды так, не трэба. Варта толькі узяць аркуш
Ды так, не трэба. Варта толькі узяць ар{{Хутка выдаліць|}}куш
паперы і напісаць зверху: "Дума"; потым пачаць
паперы і напісаць зверху: "Дума"; потым пачаць
так: "гой, ты доля мая, доля! або "седе казачино Наливайко на кургане!", а там: "по-пид горою, по-пид зеленою, грае, грае, воропае, гоп!
так: "гой, ты доля мая, доля! або "седе казачино Наливайко на кургане!", а там: "по-пид горою, по-пид зеленою, грае, грае, воропае, гоп!

Версія ад 19:30, 3 лістапада 2023

Гэта старонка не была вычытаная

— Ні кроплі; ды яно і не трэба.

— Як не трэба?

— Ды так, не трэба. Варта толькі узяць ар

куш

паперы і напісаць зверху: "Дума"; потым пачаць так: "гой, ты доля мая, доля! або "седе казачино Наливайко на кургане!", а там: "по-пид горою, по-пид зеленою, грае, грае, воропае, гоп! гоп!" альбо што небудзь накшталт гэтага. І справа гатова. Друкуй і выдавай. Маларос прачытае, падапрэ рукою шчаку і абавязкова заплача, — такая чулая душа!

— Злітуйцеся! — абурыўся Басістаў. — Што вы такое кажаце? Гэта ні да чаго не варта. Я жыў у Маларосіі, люблю яе, і мову яе ведаю... "грае, грае, воропае" — абсалютная бязглуздзіца.

— Магчыма, а хахол усё-ткі заплача. Вы кажаце: мова... Ды хіба існуе маларасійская мова? Я праcіў раз аднаго хахла перакласці наступную, першую, якая трапілася, фразу: "грамматика есть искусство правильно читать и писать". Ведаеце, як ён гэта пераклаў: "храматыка е выскусьтво правильно чытаты ы пысаты..." Што ж, гэта мова, па-вашаму? Самастойная мова? Ды хутчэй, як з гэтым згадзіцца, я гатоў дазволіць лепшага свайго сябра стаўчы ў ступе...

Басістаў хацеў супярэчыць.

— Пакіньце яго, — праказала Дар'я Міхайлаўна: — вы-ж ведаеце, ад яго апрача парадоксаў нічога не пачуеш.

Пігасаў кпліва ўсміхнуўся. Лёкай увайшоў і даклаў аб прыездзе Александры Паўлауны і яе брата.

Дар'я Міхайлаўна ўстала насустрач гасцям.

— Добры дзень, Alexandrine, — загаварыла яна, падыходзячы да яе: — як вы разумна зрабілі, што прыехалі... Добры дзень, Сергей Паўлыч!