Як я пазнаёміўся з Якубам Коласам: Розніца паміж версіямі
VasyaRogov (размовы | уклад) Новая старонка: «{{загаловак | назва = Як я пазнаёміўся з Якубам Коласам | аўтар = Янка Маўр | год = 1952 | секцыя = | папярэдні = | наступны = | анатацыі = }} Гэта было ў 1905—1906 гадах. Я быў вясковым настаўнікам і на канікулы часам прыязджаў да сваіх знаёмых у сяло Вер...» |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 7: | Радок 7: | ||
| наступны = |
| наступны = |
||
| анатацыі = |
| анатацыі = |
||
}}{{Хутка выдаліць|1=Няма крыніцы}} |
|||
}} |
|||
Гэта было ў 1905—1906 гадах. Я быў вясковым настаўнікам і на канікулы часам прыязджаў да сваіх знаёмых у сяло Верхмен, каля Смалявіч. Там мне расказвалі пра іхняга настаўніка Канстанціна Міцкевіча. |
Гэта было ў 1905—1906 гадах. Я быў вясковым настаўнікам і на канікулы часам прыязджаў да сваіх знаёмых у сяло Верхмен, каля Смалявіч. Там мне расказвалі пра іхняга настаўніка Канстанціна Міцкевіча. |
Версія ад 19:17, 18 мая 2023
Як я пазнаёміўся з Якубам Коласам Аўтар: Янка Маўр 1952 |
Гэтая старонка адпавядае крытэрам хуткага выдалення. Удзельнік, які паставіў шаблон так тлумачыць: Няма крыніцы. Калі вы ня згодны з хуткім выдаленнем, калі ласка, пастаўце шаблён {{Да выдалення}} і стварыце адпаведнае абмеркаванне на старонцы Вікікрыніцы:Да выдалення. Калі запыт аб’ектыўна не адпавядае крытэрам, яго можна прыбраць, але не рабеце так са старонкамі, якія Вы самі стварылі.
Сюды спасылаюцца. Журнал выдаленьняў. Гэтую старонку апошні раз правіў удзельнік Gleb Leo (размовы | унёсак) 19 месяцаў таму. (абнавіць) |
Гэта было ў 1905—1906 гадах. Я быў вясковым настаўнікам і на канікулы часам прыязджаў да сваіх знаёмых у сяло Верхмен, каля Смалявіч. Там мне расказвалі пра іхняга настаўніка Канстанціна Міцкевіча.
— Цікавы чалавек. Малады, а такі сур’ёзны, усё бачыць і заўважае. А калі што скажа, дык так трапна, што толькі дзіву даешся.— Потым расказчык азіраўся і казаў ужо ціханька: — Ён — рэвалюцыянер. Па начах доўга сядзіць, чытае і піша. Відаць, мае сувязь з сацыялістамі, атрымлівае пракламацыі, у бога не верыць. У царкву не ходзіць. А таварыш добры, усе яго любяць.
Усё гэта мяне вельмі зацікавіла, бо і сам я быў «бязбожнікам» і лічыўся «неблаганадзейным» (так называлі тады ўсіх тых, каго начальства падазравала ў рэвалюцыйнасці).
Яшчэ больш зацікавіў мяне верхменскі настаўнік, калі я пачуў, што ён паэт.
— Вершы піша,— казалі мне знаёмыя,— ды на беларускай, народнай мове. Падпісваецца: «Якуб Колас».
У той час на беларускай мове мала хто пісаў: царская ўлада друкаваць на роднай мове кнігі і газеты забараняла. Друкаваных вершаў Якуба Коласа тады яшчэ не было. Яны хадзілі па руках перапісаныя. А многія ўрыўкі, найбольш трапныя радкі, маленькія вершы-эпіграмы перадаваліся адзін аднаму на памяць.
Але ж і калючыя былі гэтыя вершы! Даставалася ў іх і памешчыку, і ўрадніку, і прыставу, і валасному старшыні ці пісару, і самому цару з яго міністрамі. І такой сакавітай мовай былі напісаны яны, што не толькі сяляне, але і тыя служачыя, якія не цікавіліся «мужыцкай» мовай, захапляліся яе хараством.
Можна сабе ўявіць, як мне хацелася пабачыць гэтага «таемнага» настаўніка, пазнаёміцца з ім. Але выпадку такога ніяк не траплялася, хоць я некалькі разоў прыязджаў у Верхмен і жыў там многа дзён. Справа ў тым, што мы абодва, як настаўнікі, мелі аднолькавы вольны час. І вось калі я пасля заняткаў прыязджаў у Верхмен на канікулы, Якуб Колас выязджаў на сваю радзіму, у Мікалаеўшчыну. А калі ён вяртаўся ў Верхмен, то я выязджаў з Верхмена ў сваю школу. Але праз нашых агульных знаёмых мы адзін аднаго ведалі і былі «завочнымі знаёмымі».
Летам 1906 года група маладых настаўнікаў у Мікалаеўшчыне на чале з Якубам Коласам пастанавіла склікаць з’езд рэвалюцыйных вясковых настаўнікаў Міншчыны.
Гэта быў час, калі рэвалюцыя 1905 года была задушана, калі царскі міністр Сталыпін заліваў рэшткі пажару крывёю рабочых. У такі час склікаць людзей на нелегальны з’езд было нялёгка. Запрашалі толькі знаёмых, надзейных таварышаў. Вось тут і выявілася наша завочнае знаёмства з Якубам Коласам: праз верных людзей ён перадаў мне запрашэнне на з’езд у Мікалаеўшчыне 9 ліпеня 1906 года.
Ад станцыі Стоўбцы я ехаў на веласіпедзе, па дарозе спыняўся, адпачываў і зусім не думаў, што за мной і за іншымі, што ідуць і едуць гэтыя дні ў Мікалаеўшчыну, нехта ўжо сочыць.
У Мікалаеўшчынскай школе я знайшоў многа таварышаў, незнаёмых і блізкіх. Сярод іх быў і Якуб Колас.
— Вось ты які! — сказалі мы адзін аднаму, калі нарэшце пабачыліся і пазнаёміліся.
Сярэдняга росту, сухарлявы, моцны, з высокім ілбом, чорнымі густымі валасамі, чорнымі вусікамі і чорнай лапінкай барады пад губой — такім ён быў на працягу многіх дзесяткаў год. Глядзеў ён на чалавека так, што кожнаму здавалася, нібы ён яго наскрозь бачыць. Заўсёды быў спакойны, разважлівы, не крычаў, не рагатаў і не балбатаў, як мы ўсе. Нездарма таварышы называлі яго «дзедам». Але гэты дваццацітрохгадовы «дзед» ні ў чым не адставаў ад усіх іншых таварышаў. А яго гарачыя, гнеўныя вершы сведчылі, што ён і не такі ўжо спакойны, як здаецца.
Наш сход мы перанеслі на бераг Нёмана. Па дарозе з маладым запалам спявалі рэвалюцыйныя песні, і сярод іх былі песні нашага «ўласнага» песняра Якуба Коласа. Тут, на радзіме, яго творчасць ведалі больш, чым у Верхмене.
Размясціліся мы на цудоўным беразе Нёмана. Прэзідыум сядзеў на дубовай калодзе, сакратар са сваімі паперамі прыладзіўся на пні, а дэлегаты паселі на траву...
Хвалюючае было паседжанне. Мы пастанавілі аб’яднацца ў настаўніцкім саюзе і прыцягнуць у саюз усіх настаўнікаў, з якімі нам прыйдзецца сустракацца: мы паставілі сваёй задачай вакол кожнай школы стварыць рэвалюцыйны актыў з народа. Але бяда наша была ў тым, што мы не мелі сувязі з партыяй рабочага класа, без чаго на поспех было мала надзеі...
Калі пасля паседжання мы вярнуліся ў школу, то праз некаторы час нас акружылі сорак стражнікаў пад камандай прыстава. Пакуль што нас толькі перапісалі і адабралі пашпарты. А калі мы вярнуліся на свае месцы, то атрымалі загады аб звальненні і аддачы пад суд.
Следства цягнулася гады два, бо мы ўсяляк стараліся заблытаць справу. Тут вельмі дапамог Якуб Колас. Так да суда наша справа і не дайшла. Толькі нідзе нас не прымалі на работу...
А сам Якуб Колас усё-такі трапіў пад суд і ў турму. Яго абвінавацілі ў тым, што ён пісаў і рассылаў пракламацыі. Знайшліся «эксперты», якія прызналі яго почырк. А ў сапраўднасці пісаў не ён. Якуб Колас ведаў, хто пісаў, але не сказаў гэтага ні на следстве, ні на судзе.
Так ён і пайшоў у турму за другога. І адседзеў тры гады.