Перайсці да зместу

Агні (1930)/Людзі/Інвалід

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Няма Труса Інвалід
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
Лернік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Інвалід (Таўбін).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІНВАЛІД

На вуліцы шумлівай,
Дзе людзі і агні,
Схіляецца тужліва
Бязногі інвалід.
Гарэзна парушае
Праходжых супакой
І грозна ў даль махае
Протэзавай рукой.
Ніхто яго ня бачыць, —
Ня ўгледзяцца яны,
Як твар ягоны плача
Трагэдыяй вайны.
Няма ніякіх лекаў
І вось, забыўшы ўсё,
Атручаным калекам
Ён дажыве жыцьцё.
А перад сьмерцю згадкай
Прад ім на кастылях
Паўстане твар знарадны
І газу едкі пах

28-VIII 1928
Менск