Агні (1930)/Краіне/Гэта нам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Адказ Гэта нам
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
Рэдакцыйнае
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гэта нам.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГЭТА НАМ

Нас мільёны… Мы інакшай,
Лепшай долі кавалі,
Гэту долю, гэта шчасьце
Нам крывёю здабылі.
Хто сказаў, што мы прысталі,
Што няма ў нас гарту, сіл?
Яркім полымем запалім
Аксамітны небасхіл!
Гэта нашай юнай раці.
Поўнай прагі і красы,
Шлюць паклоны сенажаці
І зялёныя лясы.
Гэта нам сьпявае гімны
Буйны вецер у лісьці, —
Мы, адважныя, ня згінем,
Пераможам у жыцьці.
Мы ня згінем! Песьняй-лявай
Разьліемся па палёх…
З намі сіла! З намі права!
З намі доля! З намі лёс!

Кастрычнік 1926.