Перайсці да зместу

Агні (1930)/Краіне/Адказ

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Люблю я край, дзе вечары) Адказ
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
Гэта нам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адказ (Таўбін).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДКАЗ

Ішлі бацькі і ў змрок начэй…
Быў крок іх цьвёрды, мужны, ўпарты,
А мы пад сьвіст і шум завей
Ля грозных дзён паўсталі вартай.
Мы дачакаемся гадзін —
Сусьвет агнём запалім новым…
З усіх шляхоў — нам шлях адзін:
Той шлях крывёю афарбован.
На тым шляху ізноў напад
Рыхтуе нам злачынцаў зграя…
Ў грудзёх байцоў гарыць запал ―
Запал ніколі не згарае…
На новы воражы напор
Адкажам хмарай эскадрылій ―
Тады мы ўзьнімемся ў прастор,
Ўзьляцім у высь сталёвым крыльлем.
Мы не адны!… Званчэй-жа кліч,
Каб нас пачулі па-за краем ―
Шахцёр ангельскае зямлі
І кулі з дальняга Шанхаю.
І хай палае неба край
Агнём-пажарам пурпуровым, ―
Паўстаць за волю,
Ўстаць за край ―
За край Саветаў ―
мы гатовы.

Чэрвень 1927.