Перайсці да зместу

Агні (1930)/Гарадок/Песьня (Ах, песьня, песьня!..)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дні прыносяць Песьня
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
Сяргею Фаміну
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Ах, песьня, песьня!..).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ

Ах, песьня, песьня!..
Рокат струн,
Ваганьні промняў-іскраў жвавых!
Прад кім, прад кім твой хісткі струг
У снох расквечаных ня плаваў?..

І я ім сьніў…
І я аб ім
У думках патаемных марыў —
Складаў яму адвечны гімн,
Лавіў цымбальных удары.

І зноў сьпяваю…
Зноў пяю
У неабдымным дзённым гудзе,
І думку сьціслую сваю
Укласьці ў сэрцы хачу людзям.

Таму мне хочацца цяпер
Жыцьцю абняць,
Жыцьцё паверыць,
І зноў чаканіць стройны верш
І з вершам зноў
Ісьці наперад.

Іду —
І шлю ўсяму прывет…
Гады мінуць,
Гады адхлынуць,
І будзе мне служыць сонэт,
І трыолеты,
І тэрціны.

А песьню —
Сябра і сястру,
Што ўзяў з душы —
жывой крыніцы,
Я не забуду ў шэпце струн, —
Прыду ёй шчыра пакланіцца.

Люты 1928