Перайсці да зместу

Агні (1930)/Гарадок/Сяргею Фаміну

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня Сяргею Фаміну
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
Ты помніш
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сяргею Фаміну (Таўбін).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯРГЕЮ ФАМІНУ

„Агаркі вары дагарэлі,
А песьні ў душы не зіарэць“…
Т. Кляшторны.

Ня звонам,
Ня песьняй іскрыстай,
Што стогны раджае ў грудзёх,
Трывожу забытую прыстань
Даўно пазакресьляных дзён.

Калісьці,
Ў далёкія годы,
Мы сьнілі цудоўныя сны,
І многа прыгожых мэлёдый
Ўлівалася ў сьпевы вясны.

Цяпер тыя сны сталі дзеяй,
Іх зьдзейсьнілі — палкасьць і час,
І новыя песьні-надзеі
Усьпешчаны сэрцам у нас…

Я знаю — юнацтва праходзіць,
Як хвалі, сплываюць гады…
На кожным крутым пераходзе
Губляюцца сілы заўжды.

А мы будзем жыць і змагацца,
І слава таму, хто пранёс
Ліхія свае восемнаццаць
Праз замяць жыцьцёвых палос.

Рассыплемся ў гучныя трэлі,
Нямала нам вёснаў сустрэць, —
„Агаркі зары дагарэлі,
А песьні ў душы не згарэць“.

12-II 1928.