Перайсці да зместу

Агні (1930)/Гарадок/На рагу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Даверлівы зусім ня скептык) На рагу
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
Васількі
Іншыя публікацыі гэтага твора: На рагу.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА РАГУ…

На рагу мы стрэліся з табою
У ліпнёвы поўдзень…
Быў прыпар…
І скрыпеў, і плакаў пад нагою
Зломлены драўляны тротуар.

Праскакала траская пралётка…
Ты прайшла, адвёўшы ў бок пагляд…
А ці помніш — восені салодкасьць…
Нашу стрэчу… Шум нямых прысад?

1929