Перайсці да зместу

Агні (1930)/Гарадок/Васількі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На рагу Васількі
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Васількі (Таўбін).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАСІЛЬКІ

Людзі йшлі па плошчах гожых,
Па проспэктах гарадзкіх…
Ты на стыку ўсім прахожым
Прадавала васількі.
Людзі йшлі і праміналі,
Не вярталіся ізноў…
Ім нічога не казалі
Зоркі-вочы васількоў.
Толькі я, дзівак-поэта,
Прыпініўся і сачыў,
Як пялёсткі з тых букетаў
Асыпаліся ўначы.

1928
Варонеж