Перайсці да зместу

Агні (1930)/Гарадок/Даверлівы зусім ня скептык

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Мой махнаты Дунай б‘е хвастом ля парога) ⁂ (Даверлівы зусім ня скептык)
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
На рагу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Даверлівы зусім ня скептык…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Даверлівы — зусім ня скептык —
Ўсяму я веру, ўсё цаню…
Як толькі ноч накіне кепку,
Лаўлю і шум, і цішыню…

Мне ўсё тут люба…
Ўсё знаёма —
Будынку даўняга фасад…
Ў забытым садзе — патаёма
Так хітра сплеценых прысад…

Завулкаў ціш і вуліц шумы,
Недатыкальнай сіні гладзь,
У гэты дом, і сіні нумар
На ім:
„16/45“

17-VIII 1929
Мсьціслаў