Перайсці да зместу

Агні (1930)/Гарадок/На Украіне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст На Украіне
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
Адкінуўшы фіранку
Іншыя публікацыі гэтага твора: На Украіне.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА УКРАІНЕ

Казакі, казакі плывуць па Дану
І песьню пяюць пра сваю старану:
Пра суаўныя стэпы, пра шолах дуброў;
Пра вольныя рэкі і Дон, і Дняпро,
Байцоў-гайдамакаў навостраны меч,
Прытулак казакаў — раздольную сеч…
Як мчаўся па краю разьюшаны кліч
І „ляхаў“ карала „Тарасава ніч“.
І песьню іх рэха за даль панясло,
І плёскае мерна па хвалях вясло.
І слухаюць песьню чарот і кавыль,
І слухае стэп чараўнічую быль.
А я на ўзьбярэжжы ўважаю, стаю —
І хочацца песьню сьпяяць мне сваю,
Каб тут узьляцела ў нябёсы стралой
Маркотная песьня айчыны маёй…
Яны-ж усё далей плывуць па Дану
І песьню пяюць пра сваю старану.
І сонца іх сьпіны няшчадна пячэ,
І Дон нясупынны ціхутка цячэ,
І чую здалёку напеў іхны я
І словы, як рокат:
„Айчына мая“…

Ліпень 1928
С. Сомава. Паўночна-Каўкаскай чыг.
.