Перайсці да зместу

Агні (1930)/Гарадок/Адкінуўшы фіранку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На Украіне Адкінуўшы фіранку
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
⁂ (Вечар… ў горадзе вечар)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адкінуўшы фіранку…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДКІНУЎШЫ ФІРАНКУ

Адкінуўшы фіранку,
Гляджу праз пыл і дым, —
Сялянская фурманка
На бруку гарадзкім.
Вітрыны і афішы
І коміны ўгары…
Паветра дымам дыша,
Ў паветры дым і крык…
І вось яна мінае
Манто і паліто…
Спакойныя трамваі
І дзёрскія аўто.
І ў вуліц ліхаманку
І ў сьпеку, ў пыл і дым
Імчыць мая фурманка
Па бруку гарадзкім.

Жнівень 1929