Перайсці да зместу

Агні (1930)/Гарадок/Ліст

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ты помніш Ліст
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
На Украіне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ліст (Таўбін).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛІСТ

Я. П.
Мсьціслаў 25-XII 1928 г.

Марозны вечар паліць шчокі
У пешаходаў маладых…
Прастор начны, прастор шырокі
Ў вячэрніх колерах заціх.

Заход у бляску, ня ільсьніцца…
Таполі — вартай векавой…
Званы з далёкае званіцы
Даносяць ціхі водгук свой.

Яшчэ снуюць па вулках людзі,
Яшчэ ліхтар начны ня згас,
Але ўжо хутка, хутка будзе
Ўладаць усім паўночны час.

Хаджу па ціхіх крыжаваньнях,
Ўважаю кволы дальні звон,
І шалы вецер на спатканьне
Наносіць сьнег на палітон.

Сустрэўся з нейкім на сутыку
І дырамонія ізноў
Ён прабачэньне мне прамыкаў,
А, бачна, вылаяць гатоў.

І вось дыхнула гэткай прозай,
Што забываюцца зусім
І чары п‘янага марозу,
І хараство пякнейшай з зім.

І вось яшчэ сьпяяна песьня.
І аднаго-б цяпер хацеў,
Каб у далёкае Палесьсе
Мой ветлы голас даляцеў…
...........