Перайсці да зместу

І залацісьцей і сталёвей (1926)/Dies irae/Запляці залатую касу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вецер з поўначы Запляці залатую касу
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Скарга і крыўда…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Запляці залатую касу.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАПЛЯЦІ ЗАЛАТУЮ КАСУ.

Запляці залатую касу.
Выйдзі ў сад і вясьне пакланіся,
Можа ўспомніць былую красу
лістапада пажоўклае лісьце…
Запляці залатую касу.

Дні і ночы разьвеюць туман…
На балоты, на росы разьвеюць…
Сож і Гомель… Краіна мая!..
Паглядзі, як зара ружавее…

Дні і ночы разгоняць туман,
Так было… Дык ці-ж будзе так?..
Чуў я песьні і казкі чуў я.
Бачыў я тваіх рэк сінь і сталь,
думаў думу з табой залатую…
Так было, дык ці-ж будзе так?

Праз палі, праз нізіны і ўзвышшы,
праз кудлатую сінь лясоў,
бачу, як навальнічыць вышаў
з берагоў крутарогіх Сож
праз палі, праз нізіны і ўзвышшы.

Вецер, вецер! Рабінавы сум
над старым, нах чужым і над новым…
Запляці-ж залатую касу,
выйдзі ў поле спаткацца з вясною…
Вецер, вецер! Рабінавы сум.

Сож і Гомель!.. Краіна мая!..
Песьням — шыр!.. Палынам — раздольле…
Разьліюся песьнямі я
пра тваю неапетую долі…
Сож і Гомель… Краіна мая!

Запляці залатую. касу.
Быйдзі ў сьвет і вясьне пакланіся.
Можа ўспомніць былую красу
лістапада пажоўклае лісьце…
Зайляці залатую касу.

Гомель, 19-IV—26 г.