Перайсці да зместу

І залацісьцей і сталёвей (1926)/Dies irae/Скарга і крыўда…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Запляці залатую касу Скарга і крыўда…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Dies irae, dies illa

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СКАРГА І КРЫЎДА…

Скарга і крыўда… Смутак і боль,
смутак і боль наўсьцяж.
Змоўкні ты, сэрца! І мы з табой
выйдзем з нізін жыцьця.

Шлях крамяністы сярод трывог,
шлях крамяністы скрозь.
Прадзед вятроў — буравей Стрыбог
вывятрыць сіньню скронь.

Сон залацісты сьлепіць скронь
пеніцца сінь над ракой…
Месяц! Вясёлкамі затрызвоць
ддя мяне і для васількоў.

Палкая радасьць і востры боль.
Цяжкі толькі пачын!..
Здолеем мы самоту з журбой,
здолеем перамагчы.

Шлях крамяністы сярод трывог
скончым і пройдзем скрозь,
Прадзед вятроў — буравей Стрыбог
вывятрыць сіньню скронь.