Перайсці да зместу

І залацісьцей і сталёвей (1926)/Dies irae/Дням ня змоўкнуць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Маладняку Дням ня змоўкнуць
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Трыумф

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДНЯМ НЯ ЗМОЎКНУЦЬ.

Дням ня змоўкнуць, не!
Дням
ня згубіць галавы.
Тым, чый агонь датлеў,
нашай
ня мяць
травы.

Лёскат плугоў і кос,
зуб‘яў машынных грызь
будуць другіх вякоў
вежыць
новую
высь.

Бурай заб‘ецца кроў,
вылячыць крыўды сінь.
Звонам
конскіх
падкоў
будзе дзень галасіць.

Рвіся,
шалёны галёп
з доўгіх і цяжкіх троп.
Часу ўпартаму ў лоб
золатам коўкім строф!

Толькі ні кроку назад.
Толькі
наперад
і ўвысь…
Дзён такіх
не закілзаць.
Дням ня згубіць галавы!

22—II—26 г.