Перайсці да зместу

І залацісьцей і сталёвей (1926)/Крылатае/Ўсё загіне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У вянок С. Есеніну Ўсё загіне
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Залатавалосай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўсё загіне.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЎСЁ ЗАГІНЕ.

К.

Ўсё загіне ў сьвеце, ўсе загіне —
не загіне толькі палкі момант…
разаб‘ецца час, як кубак з гліны,
сэрца-ж загарыцца, як салома.

Гэты верш ад п‘янага настрою,
ал чырвоных губ і пацалункаў…
Эх, маё ты шчасьце залатое,
у якіх шукаць цябе завулках?..

Пройдзе ноч… Ізноў настане раньне;
закрасуе сонца жар-малінай…
Мо‘ другому сэрца ты параніш…
Абнімуся я з другой дзяўчынай.

І ў срэбных перазвонах вецьця
будзеш вусны цалаваць другому…
Ўсё загіне, ўсё загіне ў сьвеце —
не загіне толькі палкі момант.

Студзень 1926 г.