Перайсці да зместу

І залацісьцей і сталёвей (1926)/Крылатае/Залатавалосай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ўсё загіне Залатавалосай
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Выйсьці ў шырокі сьвет…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Залатавалосай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАЛАТАВАЛОСАЙ.

Н. В. прысьвячаю

П‘яны вечар і п‘яны дзень
Толькі сэрца шалёна стукоча.
Ў гэты вечар глядзець і глядзець
ў васількова-глыбокія вочы.

Сэрцу воля і думкам палон:
на хвіліну-жыць і ня думаць.
Чырвань залата ў песьні ўпляло
новы сказ пра цябе, маладую,

Пацалунак гарачы… І раптам
нечаканы, нясьмелы адказ…
Наша шчасьце і наша сьвята
ў нашай волі і ў нашых руках…

П‘яны вечар і п‘яны дзень…
Нібы майская песьня ў восень.
Толькі ў сінія вочы глядзець,
ды сплятаць залатыя косы…

1—I—1926; г.