Перайсці да зместу

І залацісьцей і сталёвей (1926)/Адыйшоўшым/У вянок С. Есеніну

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Максіму Багдановічу У вянок С. Есеніну
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Ўсё загіне
Іншыя публікацыі гэтага твора: У вянок С. Есеніну.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ВЯНОК С. ЕСЕНІНУ.

Прыдзе новы такі, ці ня прыдзе…
Быў адзін…
І рашыў…
І змог.
А чаму?..
Можа ў болі і крыўдзе
чалавека поэт перамог?

Ня дрыжы на асіне ліст,
Ты ня гойсай, вецер, па ўзвышшах…
Скажуць: памёр поэт—скандаліст,
скажуць — быў ён на сьвеце лішнім.

Запаліце жалобы агні —
хай усюды яны загарацца:
па поэце разанскіх ніў
беларуская песьня плача.

29—XII—1925 г.