Перайсці да зместу

І залацісьцей і сталёвей (1926)/Азія/Маліліся пад крыжам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Легенда Маліліся пад крыжам
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Песьня недапетая…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Маліліся пад крыжам.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЛІЛІСЯ ПАД КРЫЖАМ.

Маліліся пад крыжам,
хісталіся ад зморы:
а я, як чорнакніжнік,
лічу на небе зоры.

Шукаю я заўзята
дарогі з родных вязяў —
мкне сэрца азыята
у сінь таемных Азій;

да казак сінявейных,
няпісанае праўды…
Самкнуць такія зьвеньні,
каб заіскрыла радасьць.

Спазнаць такія далі,
знайсьці такія тропы,
каб праўнукі ня зналі
ні Азій, ні Эўропаў…

Ці будзе, ці ня будзе —
імкненьне ёсьць і воля…
і прагнуць, прагнуць грудзі
Прастораў і сваволі…