І залацісьцей і сталёвей (1926)/Азія/Легенда

З пляцоўкі Вікікрыніцы
І ні лютае гора… Легенда
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Маліліся пад крыжам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Легенда (Дудар).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЕГЕНДА.

Кніга ў чырвоным саф‘яне,
літары кованы з золата.
Срэбрам звонкім затканы
мудрыя казкі пра волатаў.

Сінія столкі сьцелюцца,
льсьняцца імглою раньня…
Вобразаў дзіўных мяцеліца,
палкія строфы корана!..

Індыі сінія нетры,
сказ многатварага Вішну…
Гэта Усходу ветры
зорамі сьцежкі вышылі.

Зьвіткі старыя разгорнуты:
казкі раскажа папірус,
як для Ізіды і Горуса
з мёртвых устаў Озірыс;

пра пекнату Суламіфі,
пра разьбяра Хірама…
З мармуру белага — міфы,
з золата строфы корана.

Кніга ў чырвоным саф‘яне,
кованы словы з золата,
Ў сінія столкі затканы
мудрыя казкі пра волатаў.