Перайсці да зместу

І залацісьцей і сталёвей (1926)/Скрыжалі/І ні лютае гора…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Выйду, выйду ў нізіны… І ні лютае гора…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Легенда
Іншыя публікацыі гэтага твора: І ні лютае гора…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




7.
І ні лютае гора, ні балючая крыўда
не павіснуць на крыльлях.
Прыдуць людзі ліхія, ды з каменьнямі прыдуць
прыдуць з крыкам зьвярыным.
Будуць бэсьціць адважных, што ўзьняліся на ўзвышшы,
і ад злосьці бясьсільнай, як ваўкі заскавычуць —
не павіснуць на крыльлях.