Перайсці да зместу

І залацісьцей і сталёвей (1926)/Адыйшоўшым/Максіму Багдановічу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня недапетая… Максіму Багдановічу
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
У вянок С. Есеніну
Іншыя публікацыі гэтага твора: Максіму Багдановічу (Дудар).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАКСІМУ БАГДАНОВІЧУ.

Жоўты жвір на забытай магіле
жоўтым лісьцем асыплюць ліпы.
Ты адзін на чужыне загінеш,
і труна пад рыдлёўкай ня скрыпне.

Парастуць аксамітам зялёным
дзікі мох ды глухое зельле;
можа ўночы сава адтрызвоніць
на тваім невясёлым вясельлі.

Белы месяц на варту пойдзе;
стануць золатам дні асыпацца.
Палятуць журавы на поўдзень —
заляцяць з табой прывітацца.

І спытаеш у птушак вольных:
— Беларусь Беларусьсю ці стала?
Бо бяз ліку крыўды і болю
адзьвінела ў палёх касьцямі.