Перайсці да зместу

І. П. Фурман. Крашаніна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
І. П. Фурман. Крашаніна
Рэцэнзія
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1925 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 10 (1), ліпень-сьнежань 1925 г., б. 119-120
Праф. У. Пічэта. Гісторыя Беларусі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І. П. ФУРМАН. КРАШАНІНА. Матарьялы да гісторыі яе у Віцебшчыне. Пад рэдакціяй члена-карэспандэнта Інстытуту Беларускай культуры М. І. Касьпяровіча. Выданьне Віцебскага Акруговага Таварыства Краязнаўства. Віцебск. 1925, Мастацкі нагляд і малюнкі ў тэксце Е. С. Мініна. Тыраж 75 эка.; 25 балонак тэксту і XV табліц рысункаў крашаніны; формат 20×17 цм.

Мастацкая старана гэтага выданьня можа конкураваць з лепшымі пробкамі гэтага роду работ загранічнай продукціі. Рысункі да кніжкі, застаўкі, канцоўкі і віньеткі апрацаваў Е. С. Мінін.

Зьмест кніжыцы сьціслы, але дае шмат цэнных матэр‘ялаў, нажаль, як і сам аўтор засьцерагае,—далёка не вычэрпываючых паднятага пытаньня. Працу гэту, так добра запачаткаваную грам. Фурманам, трэба было-бы расшырыць, асабліва Ў гістарычнай часьці гэтай галіны нашага народнага мастацтва.

А перш-наперш трэба разабрацца ў імязоўніптве. Даследаваньні над Старакрыўскімі тканінамі вяліся ўжо, з першых годаў нашага адраджэньня і устаноўлена, было дзе што цэннае. Гэтак, назоў „крашаніна“, згодна актам XV—XVII ст. і народнаму імязоўінцтву, носіць кождая афарбаваная тканіна ў адзін колер бяз узораў. Для абазначаньня узорнай афарбоўкі тканінаў ужываўся тэрмін „набойка“ „выбіванка“. Назоў, „сінільнікі“ абазначае майстроў, акія фарбавалі палотны выключна на сіні колер, — „сініліе“.

У далейшым мы будзем прытрымлівацца гэтага імявоўніцтва.

Нам незразумела, чаму аўтор, хочучы давясьці аб даўнасьці набойкавага умецтва, шукае прыкладаў не краёвых, а сягае да маскальскіх крыніц (Варлаам Хутывекі). Што гэта? Намёк на тое, што набойкавае умецтва прышло да нас з Масковіі? Ці гэта сьвядомае мяшаньне маскоўскай этнографіі з крыўскай? І ў першым і ў другім здарэньні пастаноўка неправільная, бо эміграція на ўсход ішла з крыўскіх зямель, а не наадварот, а знача мастацтва і этнографія былі пераношаны з крыўскіх зямель, а не наадварот. Тым часам такой агаворкі ў кніжыцы няма і, дзякуючы гэтаму, атрымліваецца прыкры недасказ, які можна так ці йначай тлумачыць.

Дасьледчыку набойкавых забыткаў могуць даць багаты гістарычны матэр‘ял рызьніцы краёвых царквей і касьцёлаў, бо набойкамі падшывалі царкоўныя рызы, клалі іх для дыхту паміж подшыўкай і верхам і, ўрэшце, шылі з іх пакрыцьці для аналояў і інш., не выключаючы на‘т саміх рыз. Пішучаму гэта здаралася бачыць па рожных рызьніцах нашага краю шмат крашанін (без узораў) і наболк (з узорамі) з XVI і XVIII ст. ст. Прыкладам, у Новым-Пагосьце (Дзіс. пав.) касьцеле, будаваным ў 1596 годзе, бачыў я вельмі старыя і вельмі мастацка выкананыя набойкі на палатне ў некалькі колераў, якія служылі на верх (а не на подшыўку) дзьвёх дальматык. Знача, для пацьверджаньня даўнасьці гэтага умецтва можна знайсьці краёвыя прыклады.

Мова кніжак, выдаваных у Вітабску пад рэдакціяй грам. Касьпяровіча, наагул добрая, але ня без граха. У кніжыцы ўжыта слова „масла“ ў расійскім значэньні, замест „алейная фарба“. У крыўскай (беларускай) мове слова „масла“ мае сьцісла акрэсьленае значэньне, гэта—тук, які атрымліваецца з кароўяга малака. Іншыя тукі, дабываныя з расьцін (канапель, ільнянога семя, маку), маюць назоў „алей“. А знача, да набояк ужывалі не кароўе масла, а алей дык і будзе — „алейная фарба“, „алейны малюнак“. Думаем, што як аўтор, так і рэдактар у новым выданьні кніжкі, гэту слушную увагу выкарыстаюць для папраўкі тэксту.

Маем надзею, што грам. І. Фурман далей павядзе працу над дасьледаваньнем крыўскіх (беларускіх) набойкавых майстэрань, іх гісторыі і, асабліва, над зьбіраньнем нязьмерна цэнных для гісторыі мастацтва рысункаў, якія трэ было-б адтвараць тымі колерамі, якія былі ў ужытку ў майстроў.

Ня ведаю, па чыей віне вёску „Серады“, („Сяроды“) у кніжцы перамянавалі ў „Сяруты“ з дадаткам „б. Сяруцкае вол.“, замест Серадоцкае, Сяродзкае воласьці. У кождым здарэньні спамылка дужа брыдкая і не дасьціпная.

Власт.