Ікар

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Зорнік Ікар
Верш
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 5, лістапад 1923 г., б. 3
На ўзьмежы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І К А Р.


Здасяжных кроз атрутны хмель
Мяне ўжо не карэжыць:
Маіх дум крэс мой кругазор
З сусьветамі рубежыць…

Ты-ж, браце, стой, ня мкні за мной,
Бязьмер на зьдзіў блудзежны:
З нізоў ўсягды прастор нябёс
Так надліва сьвяцежны!..

У нізы табе мярцьвежа зор
Зсылае блеск ачмарны:
Зблізка-ж, як глянеш ты на іх—
Убачыш камень марны…