Зорнік.
Ў цемры копішча панурай,
на пасадзе ў сем цяблін,
засядаў маўклівы божыч,
праўд і мудрасьці пачын.
У намаганьні ўцелаісьціць
у фігуру ідэал,—
мастака рука няўдольна,
надала чалу авал,
і, застыглы, бы зьдзіўлённы,
погляд выпуклым вачам,
а на вуснах палажыла
напоўўсьмешкі жостры шрам…
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Ў ночны першы кураклік
прад фігураю зьненацна
з цемры вынырнуў старык…
Спазірнўўшы ў знакі небны,
прасьпяваў ён гімн малебны:
„Доўгім постам і малітвай
змацаваны,
падыйму мой зрок к зэніту
спрацаваны!
Ты-ж, Правечны, дух мой кволы
сьвят прасьвядаю натхні
і празначаньня тайніцы,
хоць рубочак адхіні!
Я-ж нягодны не жадаю
знаць усіх Тваіх дарог:
час і кон ў Тваей абладзе…
Ўчуй, малю Цябе Сварог“!
І натхнённаю экстазай
старца верай зрок пылаў,
як пакорна ў под цэгляны
ён паклоны адбіваў.
Так маліўся доўга старац,
дух малітвай мацаваў…
Мякла сэрца… зрок любоўна
на фігуры спачываў.
Ўрэшце вышаў на узгорак
панадрэчны…
Ў той-жа момант, Кон Правечны
блакіт-кнігу, ў высях неба
разгарнўў…
і агністыя пісьмёны
атамкнуў…
Доўга зеціў зорнік ў гору,
цікаваў за неба часткай,
дзе гарэў міглівы поблеск
зоркі крывічанскай…
|
|